Часопіс The Rolling Stone склаў рэйтынг самых уплывовых мітаў пра музыкаў

Міт аб падмене Пола Макартні, экс-удзельніка легендарных The Beatles, двайніком прызнаны самай лепшай рок-н-рольнай байкай усіх часоў. Музыка заняў першае месца ў хіт-парадзе мітаў пра зоркі. Рэйтынг складзены ўплывовым часопісам The Rolling Stone.

Гісторыя аб сьмерці сапраўднага Макартні і яго замене іншым музыкам была распаўсюджаная фэнамі бітлоў у канцы 60-х гадоў. Прыхільніка каманды заяўлялі, што на падмену ўказваюць «зашыфраваныя пасланьні», якія ёсьць у песьнях гурта.

Таксама рэдакцыя The Rolling Stone уключыла ў свой сьпіс расповед пра Джыма Морысана, лідэра гурта The Doors, які нібыта інсцэніраваў сваё самазабойства і дагэтуль спакойненка жыве сабе на Гаіці. 

Сярод папулярных мітаў таксама байкі пра тое, што ў басіста KISS язык каровы, бо свой ён згубіў у аўтакатастрофе, і што забойца Джона Ленана быў робатам, запраграмаваным ЦРУ. А Мэрылін Мэнсан выдаліў сабе дзьве ніжніх парэбрыны, каб зрабіць талію вузейшай :).

У дваццатцы самых недарэчных легендаў і гісторыя аб жонцы музыкі Дэвіда Боўі, якая нібыта застала свайго мужа ў ложку з Мікам Джагерам з The Rolling Stones.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0579 seconds.