Студэнтак жаночага факультэту зьбіла саудаўская паліцыя
Паліцыя зьбіла некалькі дзесяткаў студэнтак аднаго з унівэрсытэтаў на поўдні Саудаўскай Аравіі ў час разгону дэманстрацыі, выкліканай завялікай колькасьцю сьмецьця ў студгарадку.
У абсалютнай манархіі Саудаўская Аравія дзейнічаюць жорсткія законы, якія абмяжоўваць правы ў тым ліку і жанчын. Фота HSN/JR/HGH/IS
Як паведамляюць РИА Новости, студэнткі атрымалі траўмы ў выніку разгону мясцовай паліцыяй пратэстнай акцыі ля ўнівэрсытэту імя караля Халіда ў правінцыі Асір. Інфармацыя аб здарэньні распаўсюдзілася дзякуючы Твітэру праз тыдзень пасьля здарэньня.
Гнеў студэнтак факультэтаў пэдагогікі і літаратуры выклікалі кучы сьмецьця, якія валяюцца ў двары кампуса. Як высьветлілася, прычынай навалы бруду ва ўнівэрсытэце стала скарга бацькі адной са студэнтак, які нагадаў адміністрацыі ВНУ аб недапушчэньні знаходжаньня ў сьценах жаночай навучальнай установы
Дзяўчыны зьвярнуліся ў дэканат, дзе ім прапанавалі ліквідаваць праблему самастойна, — узяўшы ў рукі венікі і мяхі для сьмецьця. У выніку некалькі сотняў студэнтак абвясьцілі сядзячую забастоўку.
Па зьвестках блогераў і незалежных крыніцаў, на тэрыторыю кампусу выклікалі паліцыю, якая хутка разагналі пратэстную акцыю пры дапамозе гумовых дубінак. Па словах студэнтак, 50 дзяўчат атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці.
Улады адкідаюць абвінавачаньні ва ўжываньні супраць студэнтак дубінак. Пры гэтым губэрнатар правінцыі, дзе адбылося здарэньне, заявіў, што Саудаўская Аравія будзе падаўляць любыя спробы арганізацыі мітынгаў:
«Мы будзем вельмі жорстка супрацьстаяць правядзеньню любых маніфэстацый, мітынгаў і забастовак, у гэтым нікому патураньняў ня будзе», — сказаў губэрнатар правінцыі Асір.
На наступны пасьля забастоўкі дзяўчат дзень, на акцыю непадпарадкаваньня выйшлі студэнты мужчынскага аддзяленьня ўнівэрсытэту. Яны запатрабавалі звальненьня кіраўніцтва ВНУ, якое, па іх словах, «загразла ў карупцыі». На разгон мітынгу таксама прыбылі падразьдзяленьні паліцыі, аднак аб пацярпелых на гэтай акцыі не паведамляецца.
У мінулым годзе саудаўскія сілы бясьпекі паабяцалі жорстка перасьледаваць удзельнікаў любых мітынгаў і дэманстрацый. Жорсткія меры з боку ахоўнікаў правапарадку былі выкліканыя пратэстнымі настроямі ў Саудаўскім грамадзтве, што ўзмацніліся пасьля пачатку ў краінах Блізкага ўсходу і Паўночнай Афрыкі арабскай вясны.