«Ці можна жаваць зярняткі, калі ўсе ядуць фрукты?»

Старая, добра вядомая казка С.Маршака «Коткін дом» на новы матыў была прэзэнтаваная філязоўскім тэатрам «Логас».  Героі спэктакля – жывёлы, якім прыходзіцца разважаць і выбіраць паміж пачуцьцямі «зла» і «каханьня».  А  вобразы іх нагадваюць людзей навокал, а можа і самога сябе. Паказ адбыўся 28 сакавіка ў Габрэйскім цэнтры.

Філязоўскаму тэатру «Логас» ўжо год. Ідэя стварэньня тэатра належыць яго кіраўніку Тацяне Траян, гештальт-тэрапэўту, аўтару і кіраўніку навучальнай праграмы па псыхалёгіі ўзаемаадносінаў «Формула любви». Тэатр «Логас» за гэты год паставіў тры спэктаклі, галоўнымі тэмамі першых двух былі сэнс жыцьця і залежныя спосабы паводзінаў.

Акторы тэатра – прафэсійныя псыхолягі і ня толькі…Спэцыялісты па піяру, лінгвісты і прафэсійныя вандроўнікі, абсалютна розных ўзростаў, якія рознымі шляхі знайшліся і сустрэліся на адной сцэне. З дапамогай танцаў, сьпеваў, словаў, музыкі, малюнкаў яны вядуць дыялёг з гледачамі.

Котка – сьвецкая жанчына, якая не заўважае побач з сабой жывых істот, ката Васіля і Кацянят. За вобразам Коткі стаіць страх. Якому яна падпарадкоўваецца. Госьці папоўнай зайздросьцяць Котцы і абвінавачваюць яе за сьпіной, што сьпіць на пярліне з пер’я кураў і пад цёплай коўдрай з поўсьці казы, а носіць абутак са сьвіной скуры. Пасьля выпадковага ці невыпадковага пажару, Котцы застаецца выбар: падпарадкавацца Страху ці выратаваць Каханьнем Ката Васілія. Выбар на карысьць Каханьня. Шукаючы прытулак, Котка і Кот завітваюць да Казла і Казы. Маладзіцы Казе і вядомаму ў горадзе старыку Казлу не да іх, яны  ня могуць прыняць адказны крок. Пакутуе яна, бо расчаравалася ў сваім выбары і піліць мужа, а ён баіцца яе згубіць і падпарадкоўваецца. Так і жывуць.

Курка і Певень абралі няроўны грамадзянскі шлюб. Яна – ахвяра і гатовае ўсім дапамагчы, нават Котцы, а ён безадказны эгаіст, які адчувае сябе абсалютна свабодным і не прызнае адказнасьць у адносінах з каханай без штампіку. Курка набіраецца мужнасьці, кідае выклік і пакідае ідыёта, які баіцца быць не такім як ўсе.

«Як  можна жаваць зярняткі, калі ўсе ядуць фрукты?» – абураецца ён на куркаў клопат пад час фуршэта ў Коткі. 

Сьвіньня – разьведзеная жанчына. Муж зь іншай і, наагул, «зарабляў ён меней, чым праядаў». Пераконваючы сябе, што ў яе ўсё добра, яна ўсяго баіцца і таму шмат есьць. Дзеці вяртаюць яе ў рэчаіснасьць і тут яна задумваецца над сваім жыцьцём.

Котка і Кот вандруюць далей. І прыходзяць да Кацянят. Котка нарэшце разумее дробязнасьць свайго Страху, простага маленькага пачуцьця, які перашкаджаў ёй любіць і кахаць. Разьвітваецца зь ім і пачынае новае шчасьлівае жыцьцё!

Пасьля спэктаклю хтосьці з аўдыторыі выкрыкнуў «Як жывем, так і граем». І гэта таксама праўда. Тацяна падкрэсьлівае, што бываюць выпадкі, калі сапраўды акторы яе тэатра праграваюць на сцэне свае сытуацыі з жыцьця. Такі спосаб арт-тэрапіі для самога сябе і аўдыторыі. 

Хутка пачнецца падрыхтоўка да новага спэктаклю «Сказка о потерянном времени». 12 рэпэтыцый па гадзіне і 12 групавых заняткаў па 3 гадзіны на тыдзень. Набор актораў распачаты. Звязвайцеся: (017) 206-84-50, (029) 508-97-65. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.006 seconds.