Google ладзіць конкурс студэнцкіх бізнэс-плянаў ва Ўкраіне
Кампанія Google абвясьціла аб пачатку усеўкраінскага студэнцкага конкурсу на лепшы бізнэс-плян Інтэрнэт-праекту, мэтай якога зьяўляецца спрыяньне разьвіцьцю анлайн-бізнэсу ва Украіне. Гэта першае мерапрыемства Google такога кшталту ў Эўропе, на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.
Удзельнічаць у конкурсе могуць каманды з 2-4 студэнтаў, якія вучацца ва Украіне на апошнім этапе бакаляўрскіх або магістарскіх праграмаў.
У бізнэс-плянах павінныя быць адлюстраваныя: падрабязнае апісаньне бізнэс-ідэі анлайнавага праекту, аналіз канкурэнтнага асяродку, неабходны для запуску і падтрымкі стартавы капітал, мадэль атрыманьня прыбытку, маркетынгавы плян.
Прызам для усіх удзельнікаў каманды-пераможцы паслужаць наўтбукі, якая заняла другое месца - кішэнныя кампутары, трэцяе месца -- відэакамэры, паведамляе itc.ua.