Аб’яўлены конкурс на лягатып «Басовішча-2007»

Старт у падрыхтоўцы да штогадовага буйнейшага музычнага фэсту «Басовішча» дадзены! Прыз у 650 злотых (каля 200 даляраў) атрымае аўтар лепшага лягатыпу да «Басовішча-2007».

Лягатып Басовішча-2006

Лягатып на конкурс мусіць быць адаптаваны да трох відаў традыцыйнай прадукцыі на «Басовішчы»: плякат, значак, майка.

Дапускаецца пэўнае адрозьненьне выяваў на гэтых трох носьбітах, але яны мусяць быць у адным стылі. Працы прымаюцца ў вектарным фармаце (cdr, ai, eps) да 20 красавіка на адрас biuro@basowiszcza.org. Вітаецца адаптацыя лягатыпу як да лацінкі, так і да кірыліцы.

У мінулым годзе перамогу ў конкурсе атрымаў Прадстаўнік Рэклямнай групы Аdліга Wiecier Mechaniczny. Узнагароджаньне пераможцы сёлетняга конкурсу адбудзецца напасрэдна на «Басовішчы-2007». 

Каманда БАСу ўжо распачала падрыхтоўку да васемнаццатага фэстывалю «Басовішча». Як паведаміў Старшыня БАС Радэк Дамброўскі, зараз ідзе праца па фармаваньні складу журы як адборачнага туру ў Беларусі, так і непасрэдна самога фэсту ў канцы ліпеня ў Гарадку. 

У бліжэйшы час будзе абвешчаны прыём заявак на ўдзел у конкурснай частцы фэсту для маладых беларускіх гуртоў. А сам Радэк плянуе наведацца ў Беларусь, каб працягнуць перамовы зь беларускімі партнэрамі.

Сёлета фэст можа з поўным правам і размахам сьвяткаваць сваё паўнагодзьдзе – «Басовішча» зьбірае беларускіх музыкаў і адданых слухачоў/гледачоў/фэнаў ужо васемнаццаты год. 

Гл.таксама: Лягатып Басовішча-2006 ў вэктарным фармаце (CorelDraw12) ад Рэклямнай групы "Адліга".
tarka 12:50, 13/03/2007 | Басовішча |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0638 seconds.