Кустурыца з водарам клубнікі

Вядомы кінарэжысэр Кустурыца запусьціў у Сэрбіі вытворчасьць новай лініі фруктовых сокаў зь імёнамі сусьветных лідэраў. Чэ Гевара на бутэльках з малінавым сокам, Кастра – з ажынавым, Ціта – з чарнікавым, а сам Кустурыца – з клубнічным.

Як паведамляе France Presse, Кустурыца адчыніў маленькую фабрыку па вытворчасьці сокаў і спачатку плянаваў прадаваць іх толькі ў пабудаванай ім этна-вёсцы Дрвенград (Drvengrad), але зараз плянуе больш шырокі распаўсюд прадукта. 

Сок будзе прадавацца ў маленькіх зялёных бутэльках, на якіх апроч Хусэйна і Кастра будуць таксама партрэты былога югаслаўскага дыктатара Іосіпа Броз Ціта, зоркі аргентынскага футболу Дзіега Марадоны і іншых. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.