Амбасадар Польшчы патрабуе выкладаньня польскай гісторыі ў брытанскіх школах
Новы амбасадар Польшчы ў Лёндане Барбара Туге-Ерэчыньска заявіла, што ў брытанскіх школах павінна быць уведзенае выкладаньне польскай гісторыі і культуры, паколькі ў клясах - вялікая колькасьць вучняў-палякаў. Паводле яе словаў, агульная колькасьць выхадцаў з Польшчы ў Вялікабрытаніі складае каля 600 тысяч чалавек.
Па дадзеных брытанскага МУС, палякаў у краіне ўдвая меней - 307 тысяч. 11 лютага Daily Mail заявіла, што калі амбасадар права, то палякі сталі трэцяй па колькасьці нацыянальнай меншасьцю Вялікабрытаніі - іх абганяюць толькі пакістанцы і індусы.
//Паводле Подробности
Каментары праз FACEBOOK