57-ы Бэрлінскі міжнародны кінафэстываль ужо адкрыты
373 кінастужкі з розных краінаў, госьці і гледачы з усяго сьвету, зоркі культуры і кіно на чырвонай дарожцы, шмат кіно і глямуру, гарачыя дэбаты і небывалыя паці – ўсё гэта ў Бэрліне з 8 па 18 лютага 2007 года.
8 лютага адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Berlinale 57 – Бэрлінскага міжнароднага кінафэстывалю. Конкурсная праграма пачнецца з паказу фільма рэжысэра Аліўе Даана «La Mome» («Верабейчык»), прысьвечагана Эдзіт Піаф.
Сёлета ў праграме заяўленыя болей 20 сужак з усяго сьвету, якія будуць змагацца за галоўныя ўзнагароды - Залатога і Срэбных мядзьведзяў. Усяго ж за час працы фэстывалю з 8 па 18 лютага на 50 экранах Бэрліну будуць паказаныя 373 стужкі.
Кожны год на фэстывалі паказваюць фільмы ўсіх жанраў, рознай працягласьці і фарматаў.
На Berlinale дзейнічае некалькі сэкцыяў: поўнамэтражнае міжнароднае кіно ўдзельнічае ў конкурсе, іndependent і аrthouse – у панараме, спэцыяльнае кіно для маладой публікі паказваецца ў сэкцыі Generation, з цікавымі навінкамі нямецкага кіно можна пазнаёміцца, наведаўшы сэкцыю пэрспэктывы нямецкага кіно, экспэрымэнтальныя формы кіно прэзэнтуе сэкцыя міжнародны форум маладых фільмаў. Праграму дапаўняюць таксама рэтраспэктыва і Hommage.
На Эўрапейскім кінарынку (European Film Market), які штогод праходзіць у рамках Бэрлінскага кінафэстывалю, будуць прэзэнтаваны кіно і тэлебачаньне нашых суседзяў.
Нацыянальная тэлекампанія Ўкраіны, якая ўпершыню прадставіць на Бэрлінскім фэстывалі ўласную прадукцыю, будзе дэманстраваць 12 фільмаў.
Расейскія фільмы ў асноўнай конкурснай праграме таксама ня ўдзельнічаюць, адбудзецца толькі спэцыяльны паказ фільма Цімура Бэкмамбэтава «Дневной дозор».
European Film Market – гэта спэцыяльная кінабіржа для продажу і пакупкі правоў на пракат фільмаў.
На Berlinale 2006 на публічны прагляд было прадстаўлена каля 368 фільмаў з 120 краінаў, было прададзена 186.000 квіткоў у кінатэатры, 618 фільмаў было заяўлена на European Film Market, 3.978 прадстаўнікоў СМІ было акрэдытавана на час правядзеньня фэстывалю.