Прэзыдэнтам Гарварда ўпершыню стане жанчына
Амэрыканская газэта The Harvard Crimson паведаміла са спасылкай на свае крыніцы, што Гарвардзкі ўнівэрсытэт у гэтыя выходныя абярэ першую жанчыну-прэзыдэнта - гісторыка Дру Фаўст.
Як удакладнілі крыніцы, галоўная кіруючая арганізацыя Гарварда, кіруючая рада Harvard Corporation, у нядзелю, 11 лютага, дасьць рэкамэндацыі радзе наглядальнікаў, за якой застаецца апошняе слова. Адзіным кандыдатам, які застаўся, зьяўляецца Фаўст.
Дру Фаўст (Drew Gilpin Faust) - экспэрт па Грамадзянскай вайне і амэрыканскаму Поўдню, была першым дэканам гарвардзкага Інстытута адмысловых дасьледаваньняў Рэдкліфа.
Фаўст прыйдзе на зьмену Лоўрэнсу Самэрсу, які пайшоў у адстаўку ў чэрвені з-за скандалу вакол яго публічных заўваг аб тым, што ў сілу прыроджаных асаблівасьцяў мужчыны пасьпяховей у інтэлектуальнай дзейнасьці і навуцы, таму на высокіх акадэмічных пасадах так мала жанчын.