У Гарвардзе таемна фатаграфавалі лекцыі, каб вызначыць наведвальнасць

Каля 2 тысяч студэнтаў былі таемна сфатаграфаваныя ў часе лекцый у Гарвардскім універсітэце, але такія дзеянні адміністрацыі выклікалі скандал.

Камеры фатаграфавалі аўдыторыі кожную хвіліну, а адмысловы алгарытм падлічваў колькасць прысутных студэнтаў у адзінку часу.

Кіраўніцтва ўніверсітэта апраўдваецца, што лекцыі фатаграфавалі, каб вызначыць наведвальнасць заняткаў. Але новая тэхналогія не ўсімі была успрынятая з пазітыўна.

Выданне The Boston Globe піша, што гарвардскі прафесар Гары Льюіс заявіў пра недапушчальнасць такіх дзеянняў, калі яны адбываюцца таемна ад саміх студэнтаў. Студэнты таксама выказваюцца вельмі крытычна.

У выніку скандала адміністрацыі вырашыла знішчыць здымкі.  

comments powered by Disqus
 
In 0.0597 seconds.