Берасьцейскага студэнта асудзілі на 5 гадоў за кампутаровыя злачынствы

Хлопец з Жабінкі, студэнт адной зь берасьцейскіх ВНУ, асуджаны судом Жабінскага раёну да пяці гадоў пазбаўленьня волі. У судзе былі даказаныя каля сотнi эпiзодаў злачынстваў, большасьць зь якіх былі зробленыя хлопцам з выкарыстаньнем інтэрнэта.

Па зьвестках газэты «Звязда», хлопец дасылаў па электроннай пошце мужчынам фотку дзяўчыны з прапановай пазнаёмiцца. У мэйл быў далучаны вірус, які актывоўваўся пры адкрыцьцi ліста. Пасьля гэтага ахвяра атрымоўвала яшчэ адну прапанову — усяго за 11 тысяч рублёў (верагодна размова ішла пра 5 даляраў) пачысьцiць кампутар ад вiруса.

Яшчэ 21-гадовы студэнт прадаваў адказы на пытаньнi тэстаў для абiтурыентаў i iншую электронную «прадукцыю».

Уні Вера 12:49, 09/02/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1394 seconds.