Канадзкія студэнты выйшлі на вуліцы

Пытаньне платы за адукацыю ці не самае матывуючае для студэнтаў у наладжваньні акцыяў пратэсту. Яшчэ ня сьціхлі баталіі грэкаў супраць рэформы адукацыі, як ужо на іншым кантынэнце пратэстуюць канадзкія студэнты. 

У большасьці гарадоў Канады прайшлі масавыя акцыі студэнтаў, арганізаваныя Канадзкай Фэдэрацыяй студэнтаў. Студэнты запатрабавалі зьніжэньня кошту навучаньня і дадатковага фінансаваньня вну з боку ўрада. 

Як паведамілі ў Фэдэрацыі студэнтаў, запазычанасьць студэнтаў перад унівэрсытэтамі складае больш 20 мільярдаў даляраў, пры гэтым яна павялічваецца на паўтара мільёна ў дзень. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0675 seconds.