У БНТУ будуць вучыць працаваць на АЭС

У Беларусі будзе арганізавана падрыхтоўка спэцыялістаў у галіне ядзернай энэргетыкі для работы на уласнай АЭС. Аб гэтым паведаміў намесьнік старшыні Прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Цімашпольскі.

Стэнсіл каля завода Луч у Менску

Паводле яго слоў, галоўнай вну па падрыхтоўцы кадраў будзе Беларускі нацыянальны тэхнічны унівэрсытэт. Тут на энэргетычным факультэце плянуецца стварыць катэдру атамнай энэргетыкі. Навучаньне студэнтаў на яе базе можа пачацца ужо ў верасьні бягучага года. 

Уладзімір Цімашпольскі расказаў БЕЛТА, што пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Беларусі перасталі рыхтаваць кадры, якія спэцыялізуюцца ў гэтай галіне. Усе бягучыя і новыя праграмы па навучаньню спэцыялістаў для ядзернай энэргетыкі былі зачыненыя. Пры гэтым практычна усе высокакваліфікаваныя кадры для таго, каб рэалізаваць свой патэнцыял, былі вымушаныя пераехаць у іншыя рэспублікі СССР. Частка спэцыялістаў засталася працаваць у Беларусі, у асноўным у Аб'яднаным інстытуце энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў "Сосны" НАН. Аднак іх недастаткова для забесьпячэньня работы АЭС, акрамя таго, адбываецца старэньне кадраў, таму яны павінны перадаваць вопыт маладым.

Аўтар фота Зьміцер Язьвінскі

Уні Вера 11:04, 06/02/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0535 seconds.