Коратка, але зьмястоўна пра THEODOR-HEUSS-KOLLEG

Theodor-Heuss-Kolleg падтрымлівае маладых хлопцаў і дзяўчатаў, якія жадаюць зьмяняць навакольле першымі, не чакаючы моманту, калі асяродзьдзе зьменіцца само. Пра зьмест праграмы, як патрапіць, уражаньні ўдзельніцы ў матэрыяле.

THK супрацай з моладзьдзю прапануе магчымасьці рэалізацыі сваіх ідэяў, і не важна дзе, ва ўнівэрсытэце, у горадзе, сацыяльнай ці іншай дзейнасьці. Свой досьвед стыпэндыяты THK атрымоўваюць і папаўняюць пад час валянтэрскай і грамадзкай працы дома, а таксама навучальных і міжнародных сустрэчах, арганізаваных у межах THK, працай над уласнай ідэяй, рэалізуемай пры дапамозе THK. 

INTERNATIONALE SOMMERSEMINARE 2007 

Адукацыя калегіятаў пачынаецца зь летніх 14-дзённых сэмінараў у розных краінах. Штогод прафэсійнае журы абірае 100 чалавек для ўдзелу ў 4 летніх сэмінарах. Штогод тэмы сэмінараў розныя. У 2007 годзе адбудуцца сэмінары з наступнымі тэматычнымі часткамі:

• Tolerant? Gleichgultig?
• Globalisierung: Du steckst mit drin!
• Frei in der Familie - frei von der Familie
• Normal bin ich anders
• Aktiv sein - (D)ein Thema

Летнія сэмінары складаюцца з дзьвюх частак. Першая частка прысьвечана пэўнай грамадзка-палітычный тэме – тэме сэмінара. На другой частцы сэмінара ўдзельнікі знаёмяцца з праектным мэнэджмэнтам і працуюць над сваімі ідэямі для ўласнага ці міжкультурнага праекта. Пры гэтым удзельнікі атрымоўваюць аўтэнтычную інфармацыю аб грамадзтве і жыцьці іншых краінаў, абменьваюцца думкамі і атрымоўваць бязьмежны досьвед у міжкультурнай
камунікацыі.

Удзельнікі сэмінараў – гэта  моладзь з Цэнтральнай і Усходняй Эўропы ва ўзросьце ад 18 да 25 год.

Для таго, каб удзельнічаць ў конкурсе, патрэбна

•  запоўніць online-анкету;
•  напісаць матывацыю;
•  напісаць эсэ на зададзеную тэму (пазначаецца для кожнага сэмінара на інтэрнэт-старонцы);
•  знайсьці асобу (выкладчыка Robert Bosch Stiftung ці DAAD, выкладчыка з унівэра ці прадастаўніка NGO), якая можа напісаць Вам рэкамэндацыйны ліст і даслаць яго поштай ці па E-mail да журы;
•   (!) да 10 сакавіка 2007 запоўніць і даслаць усе неабходныя дакуманты;

Падрабязнае апісаньне дзейнасьці THK, летніх сэмінараў і оnline-анкету можна знайсьці на сайце калегіюма.  

P.S. 

Мінулым летам мне таксама пашчасьціла трапіць на адзін зь летніх сэмінараў THK. Я і яшчэ 24 ўдзельнікі з Украіны, Азэрбайджана, Таджыкістана, Латвіі, Германіі, Расеі, Славакіі, Вугоршчыны, Румыніі, Польшчы і Грузіі працавалі з тэмай “Frauen und Manner – die Rollen im Alltag”. 

Цудоўна падабраны склад удзельнікаў, трэнэраў, месца сустрэчы, надвор’я :), аналіз “сытуацыі” і проста разумны чалавечы інтарэс, гумар і здольнасьць крытыкаваць, успрымаць і аналізаваць, бясспрэчная арганізацыя сэмінару, зматываванасьць кожнага, папярэднія веды дазволілі нам плённа, весела і карысна паразважаць над тэмай, горача і натхнёна падыскусаваць, даведацца, як жа аднолькавыя гендэрныя пытаньні вырашаюцца ў вельмі розных (нашых) краінах, і, самае галоўнае, па-іншаму глянуць на мужчын і жанчын, іх ролі, сацыяльныя стэрыатыпы і іх уплыў на нас і вас у гэтым вялікім і розным сьвеце! :)

Ганна Краснова 14:45, 25/01/2007
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0354 seconds.