У Індыі будуць узнаўляць адзін з самых старажытных унівэрсытэтаў сьвету
Індыйскія археолягі прыступаюць да рэалізацыі праекту па аднаўленьні найстаражытнага ў сьвеце ўнівэрсытэта Наланды. Навучальная ўстанова была заснаваная ажно ў V стагодзьдзі і праіснавала да 1193 года, калі была разбураная пры ўварваньні цюрскага войска. З таго часу ўнівэрсытэт быў у руінах.
У знакамітым індыйскім унівэрсытэце на працягу 600 гадоў выкладалі і навучаліся вядомыя буддыйскія філёзафы. У пэрыяд росквіту сваёй дзейнасьці ўнівэрсытэт меў вялізную бібліятэку, у ім выкладалі 2 тысячы настаўнікаў, навучалася больш 10 тысячаў студэнтаў, у тым ліку зь Японіі, Суматры, Явы і Карэі.
Цяпер Нацыянальная археалягічная рада Індыі пры дапамозе Нацыянальнай арганізацыі дасьледаваньня космасу будуць аднаўляць старажытную ўстанову. У арганізацыю па дасьледаваньні космасу быў накіраваны запыт на выкарыстаньне сатэліта, які дазволіць зрабіць дакладную мапу разьмяшчэньня будынкаў унівэрсытэта. На падставе гэтых дадзеных навукоўцы будуць праводзіць археалягічныя раскопкі.