Глямурнае піва? Піва-шампанскае!
На сусьветным піўным фэсьце Beertopia, які прайшоў у Нью-Йорку, прэзэнтаваны ўнікальны новы прадукт Champagne Lager, вядомы ў ЗША як Champagne Beer - сьветлае піва-шампанскае.
Самае новае ў гэтым напоі – гэта яго смак, які ўключае адначасова нешта ад піва і ад шампанскага. Ня гледзячы на правіла, якое існуе ў сьвеце алькагольнай прадукцыі, што вінаград і хмель не магчыма зьмешваць разам, шмат наведвальнікаў фэстывалю ня толькі з энтузіязмам спрабавалі гэты напой, але й адзначылі яго вартасьць.
Будучы новай катэгорыяй алькагольнай прадукцыі, гэты экспартны гандлёвы прадукт лёнданскай кампаніі Cobra Beers робіць працэс ужываньня піва глямурным, лічаць супрацоўнікі кампаніі.
"Гэты прадукт насамрэч унікальны, - гаворыць віцэ-прэзыдэнт аддзелу маркетынгу Cobra Beers Хошэнг Чэной. - Мы называем яго сьвяточнай альтэрнатывай традыцыйнаму піву", цытуе kraitbeer.com.
Двойчы перабрадзіўшы ў сусьветнавядомай браварні Rodenbach, напой, што зьмяшчае ў сабе 8% алькаголю, ўяўляе сабой увасабленьне ўсіх асаблівасьцяў сваіх інгрэдыентаў.
Выпускаецца Champagne Beer у гладкіх цёмных пляшках 750 мл з надпісом "У гэты святочны сэзон у цябе ёсьць і піва, і шампанкае!" Новы напой ужо прадацца ў Амэрыцы па 11-13 даляраў за пляшку.
У Менску забаронены продаж піва у крамах пасьля 23.00 да 8.00 раніцы. Але шампанскае прадаецца без часавых абмежаваньняў. Мабыць беларускім броварам варта таксама пакрэацівіць і стварыць шампанскае-піва. :)