Паліцыя Зімбабвэ арыштавала 50 студэнтаў пад час акцыі пратэсту

Учора ў горадзе Булаваё блізу 100 сябраў Зімбабвійскага Нацыянальнага Саюзу Студэнтаў правялі акцыю пратэсту з патрабаваньнем палепшыць умовы для адукацыі. Паліцыя жорстка з выкарыстаньнем дубінак разагнала акцыю. Былі арыштаваныя каля 50 студэнтаў і некалькі звычайных мінакоў. 

Студэнты несьлі плякаты “Адукацыя – гэта асноўнае права чалавека” і “Зімбабвійскі Нацыянальны Саюз Студэнтаў”. Яны накіроўвалі да будынку мясцовай адміністрацыі горада.

Паліцыянты спасылаючыся на тое, што акцыя несанкцыянаваная, пачалі зьбіваць і арыштоўваць яе ўдзельнікаў. Дасталося таксама звычайным мінакам, што выпадкова аказаліся на шляху студэнтаў.

Гэта ўжо другая студэнцкая акцыя за апошнія дні ў Зімбабвэ. 12 студэнтаў горада Масвінго нядаўна былі арыштаваныя пасьля акцыі пратэсту супраць рашэньня адміністрацыі свайго ўнівэрсытэту скасаваць вынікі выбараў у студэнцкі парлямэнт паведамляе Асацыяцыя журналістаў Зімбабвэ

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.063 seconds.