Унівэрсытэты ёсьць нават у Арктыцы

SPIEGEL ONLINE распавядае пра самы паўночны ўнівэрсытэт у сьвеце і знаёміць з двума нямецкімі студэнтамі, якія навучаюцца ў Арктыцы. Нарвэгіі неабходны гэты ўнівэрсытэт, каб здабываць нафту на Паўночным полюсе, а студэнтаў прыцягвае сюды экзотыка навучаньня.

Арктычны ўнівэрсытэт

Студэнты University Centre ў Svalbard для навучаньня атрымоўваць спальнікі, воданепранікальныя касьцюмы і прылады, каб абараняцца ад белых мядзьведзяў. Свае сродкі транспарту, гэтак званыя, сьнежная ровары, яны не замыкаюць на замок перад будынкам ўнівэрсытэта, што прыйшлося б рабіць, напрыклад, у Эўропе. Але востраву, які трошкі болей за Бэльгію, дзе ёсьць каля 50 км асфальтаваных вуліцаў і дзе жыхары неяк адзін аднаго ведаюць, гэта наўрад ці патрэбна.

Унівэрсытэт знаходзіцца ў халодным Longeyearbyen, які налічвае каля 1800 жыхароў. 

Але хто адважыўся на такое навучаньне, распавядаюць пра яго з захапленьнем. Сярод студэнтаў ёсьць і нямецкія студэнты. Для студэнта геафізыка Tore Hattermann (23 гады), навучаньне падыходзіць да заканчэньня. А 22-гадовы Johannes Röhrs свае прыгоды ў Арктыцы толькі распачынае.

Унівэрсытэт налічвае каля 90 студэнтаў, вялікая частка зь іх – замежнікі. Але для іх існуе квота – ня больш за 50 %. Нарвэгія жадае інвэставаць і адукоўваць ня толькі замежных спэцыялістаў, але і сваіх. 

Вывучаюць яны арктычную біялёгію, геалёгію, геафізыку, тэхніку, а свае лябараторыі маюць пад бокам, адразу за дзьвярыма. Прыборы і снараджэньне для экспэдыцыяў знаходзіцца ў склепе ўнівэрсытэта. Тут можна знайсьці ўсё: ад арктычнага спальніка да касьцюма, у якім можна пратрымацца да 48 гадзінаў у халоднай арктычнай вадзе. 

Атрымаць месца, па словах нямецкіх студэнтаў, у гэтым унівэрсытэце даволі проста, складаней, на іх думку, даведацца пра існаваньне такой установы. 

Для нарвэскага ўраду гэта даволі дарагі праект. Усё неабходнае для жыцьця, вучобы, а таксама выкладчыкі дастаўляюцца ў гэтае месца з матэрыку. 

Hattermann і Röhrs захоплена распавядаюць пра ўмовы навучаньня, найбольшую цікаўнасьць для іх прадстаўляюць экспэдыцыі і экскурсіі ў арктычную бясконцасьць.

Бадай самым цяжкім выпрабаваньнем могуць быць палярныя ночы. 28 кастрычніка пачнецца амаль 4 месяцы поўнай цемры, калі складана адрозьніць дзень ад ночы. Але студэнты ацэньваюць гэты час даволі пазытыўна. Яны адзначаюць, што як раз тады пачынаецца сапраўднае жыцьцё, калі можна бавіць шмат часу з сябрамі, разам гатаваць, камунікаваць і граць ва ўсялякія гульні. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0613 seconds.