У Чылі зноў прайшлі студэнцкія акцыі пратэсту, арыштаваны каля 300 дэманстрантаў

Паліцыя Чы­лі арыштавала 18 кастрычніка каля 300 студэнтаў. Пры ўжываньні газа і брандспойтаў з вадой паліцыянты разагналі тысячы студэнтаў, што пратэстуюць супраць рэформы асьветы.

Большасьць студэнцкіх актывістаў былі арыштаваныя ў сталіцы Чылі - там паліцыянты разагналі 2 тысячы студэнтаў вадамётамі, калі тыя намагаліся прарвацца да будынку Мінадукацыі. Студэнты пачалі кідаць у паліцыянтаў каменьне і бутэлькі; у адказ паліцыянты ўжылі сілу й арыштавалі 237 чалавек. Яшчэ 54 студэнты былі затрыманыя пад час аналягічных мітынгаў у іншых гарадох краіны.

Студэнты дамагаліся ад ураду Мішэль Бачэлет хутчэй унесьці абяцаныя праўкі ў закон аб адукацыі.

Восеньскія акцыя зьяўляюцца працягам вялікіх дэманстрацыяў у Чылі на працягу траўня-чэрвеня гэтага году. Тады ў акцыях прымалі ўдзел каля 800 тысяч студэнтаў.

Фота - theepochtimes.com

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0807 seconds.