Аўстралійскі дзед атрымаў ступень бакаляўра ў 91 год

Аўстралійскі пэнсіянэр ва ўзросьце 91 год атрымаў ступень бакаляўра юрыдычнага права. Сваё навучаньне Allan Stewart скончыў у вельмі кароткі тэрмін. Замест патрэбных 6 год дзядуля вывучыўся за 4 з паловай, таму што баяўся не дажыць да канца навучаньня.

Тытул Bachelor of Laws быў уручаны сьвежасьпечанаму юрысту ва University of New England у Armidale, паведамляе spiegel.de.

Allan называе сябе “зусім нармальным, сярэднестатыстычным аўстралійцам”. І ён спадзяецца, што на сваім прыкладзе можа паказаць іншым людзям, што пачаць навучацца можна і ў даволі салідным ўзросьце.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0721 seconds.