Навучаньне для журналістаў
Фонд „Прэс-цэнтр для краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы” разам з партнэрамі: Школай грамадзкіх навук, Палатай прэс-выдаўцоў, а таксама Ініцыятывай „Свабодная Беларусь” запрашаюць журналістаў беларускай лякальнай прэсы на падрыхтоўку па тэхніцы журналістыкі і ролі СМІ ў грамадзтве.
Фундатарам праекту зьяўляецца Міністэрства замежных спраў РП у межах праграмы замежнай дапамогі у 2006 г.
Праграма
На працягу тыдня пражываньня ў Варшаве ўдзельнікі праграмы прымуць ўдзел у 46 гадзінах заняткаў. Праграма прадугледжвае 12 гадзін лекцыяў па тэме: „СМІ і грамадзянская супольнасьць”, мэтай якіх зьяўляецца ўсьведамленьне журналістам іх выключнай ролі ў грамадзтве. 28 гадзін прызначаныя на практычныя заняткі, якія дапамогуць удасканаліць журналісцкае майстэрства тым, у каго няма вышэйшай журналісцкай адукацыі. У межах практычных заняткаў 12 гадзін прызначаныя на заняткі па тэме: „Як пісаць так, каб вас чыталі?”; апошнія 16 гадзін гэта заняткі па тэме: „Журналісцкія тэхнікі: інтэрвію, рэпартаж, першая газэтная паласа”. Акрамя гэтага, пройдуць сустрэчы ўдзельнікаў праграмы з галоўнымі актывістамі польскай прэсы, а таксама старшынёй Міжнароднага інстытута прэсы (International Press Institute – IPI) які распавядзе пра значэньне свабоды прэсы. Усе матэрыялы і заняткі будуць перакладзеныя на беларускую альбо расейскую мову.
Каму адрасаваная праграма?
Падрыхтоўка адрасаваная актыўным журналістам незалежнай беларускай лакальнай прэсы, у якіх няма вышэйшай журналісцкай адукацыі. Да удзелу ў падрыхтоўцы запрашаюцца асобы, стаж якіх пасьведчаны дакумэнтамі з рэдакцыі альбо Беларускага аб’яднаньня журналістаў. У Варшаву будуць запрошаныя 30 асобаў, кандыдатуры якіх, паводле нас, апынуцца найбольш цікавымі.
Дзе і калі?
Падрыхтоўка адбудзецца з 12 па 18 лістапада 2006 г. у Варшаве. Фонд забясьпечвае кошт праезду і пражываньня (транспарт, начлег, кішэнныя грошы па 75 зл. штодзённа).
Кандыдатуры
Калі ласка, падавайце заявы да 22 кастрычніка 2006 г. праз спасылку (блянк заявы), якая знаходзіцца на сайце www.pressby.pl Дадатковая інфармацыя праз e-mail: info@pressby.pl