Студэнтка БДУ перамагла ў конкурсе японскай мовы ў Менску
Юля Абрагімавіч, студэнтка 4 курса факультэта міжнародных стасункаў БДУ, перамагла ў Беларускім адборачным конкурсе японскай мовы.
У Менску такое спаборніцтва прайшло ўжо ў чацьверты раз. Яго арганізатары – Асацыяцыя выкладчыкаў японскай мовы і амбасада Японіі ў Беларусі.
Юля будзе прадстаўляць Беларусь у заключным туры конкурсу ў Маскве, дзе зьбяруцца аматары японскай мовы з усіх краінаў СНД. Пераможца маскоўскай сустрэчы атрымае магчымасьць вандроўкі ў Токіо.
Каментары праз FACEBOOK