Дзеля сваіх правоў расейскія студэнты ахвяравалі півам

Баўманскія студэнты працягваюць барацьбу за адваёўваньне ўнівэрсытэцкіх тэрыторыяў ад мясцовага камэрсанта. Пэрфоманс з выліваньнем піва на галаву студэнта прайшоў сёньня ля будынка ўнівэрсытэта.  

Ля будынка прэфэктуры Ўсходняга адміністратыўнага раёну Масквы прайшла акцыя пратэсту студэнтаў Баўманскага ўнівэрсытэта. Асноўным патрабаваньнем было пазбаўленьне мясцовага прадпрымальніка Папова памяшканьняў ва ўнівэрсытэцкіх інтэрнатах у Ізмайлаве. Баўманцы ўжо ня першы год вядуць барацьву за тэрыторыі, занятыя камэрсантам.

На гэты раз ля будынку прэфэктыру была ўсталяваная парта, за якой сядзеў студэнт і чытаў курс вышэйшай матэматыкі. Да яго з абодвух бакоў падыйшлі два чалавекі, на сьпінах якіх былі прымацаваныя дзьве таблічкі – “ПРЭФЭКТ” і “ПАПОЎ” адпаведна. У руках яны трымалі авоські з банкамі піва. “Прэфэкт” і “Папоў” адчынялі піва, пілі і палівалі ім студэнта зь яго канспэктамі. Студэнты ў гэты час крычалі “Бар і саўна гэць зь інтэрнату!”, “Папову – не! Такі наш адказ!”, паведамляе spravda.ru. Пад канец акцыі студэнты падпалілі таблічкі і разьбегліся. З 40 чалавек-удзельнікаў удалося затрымаць толькі аднаго.

Зьвязаныя спасылкі: 

tarka 13:30, 22/09/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5892 seconds.