Падаткі ў ангельскіх ВНУ растуць

Кожны шосты брытанскі студэнт кідае ўнівэрсытэт, а юнакі зь бедных сем’яў задумваюцца над тым, ці варта ім атрымоўваць вышэйшую адукацыю.

Навучаньне становіцца даражэй і іх пужае страх перад пазыкамі - паведамляе нямецкі часопіс SPIEGEL-ONLINE.

10 год таму брытанскія ўнівэры ўвялі збор ці падатак за навучаньне. На той момант ён складаў 1175 фунтаў ці 1700 эўра. Дагэтуль усе выдаткі пераймаліся дзяржавай. З гэтай восені студэнтам прыйдзецца аддаваць са сваёй кішэні 3000 фунтаў ці 4500 эўра.

Колькасьць студэнтаў з малазабясьпечаных сем’яў падае. Але Bill Rammell (міністар адукацыі) у інтэрвію Spiegel запэўнівае, што з гэтай восені студэнтам з малазабясьпечаных сем’яў будуць прапанаваныя новыя стыпэндыі. І гэта павінна станоўчым чынам адбіцца на павышэньні колькасьці абітурыентаў. Да гэтага ж Bill Rammell ня бачыць нагодаў для панікі: у Брытаніі ў параўнаньні зь іншымі індустрыяльнымі краінамі працэнт студэнтаў, якія кідаюць унівэрсітэты, ніжэйшы.

Але шматлікім брытанскім студэнтам прыходзіцца працаваць уначы і ў вольны час, каб пакрываць выдаткі на навучаньне і не павязнуць у пазыках. Паводле “National Union of Students” колькасьць студэнтаў, якія працуюць, узрасла за апошнія гады з 407.000 да 631.000. Некаторыя кажуць нават, што наўрадці б паступалі ва ўнівэрсытэт, калі б падаткі за навучаньне некалькі год таму былі такімі высокімі.

У апошні час сярод беларускіх студэнтаў узрасла папулярнасьць навучальных і працоўных летніх і гадавых праграм у Ангельшчыне. Некаторыя студэнты застаюцца там вучыцца ва ўнівэрсытэтах. Якім жа чынам беларускі студэнт можа правучыцца ў брытанскай ВНУ? Аб гэтым я запыталася ў беларускай студэнткі, якая два гады працавала і вучыла мову ў Лёндане.

Марына: “Існуюць, канешне, стыпэндыяльныя праграмы, але іх малавата і трапіць туды складана. Збольшага студэнты вучацца і аплочваюць навучаньне самі. Для беларусаў, прадстаўнікоў неэўразьвязаўскай краіны, падаткі за навучаньне вышэйшыя, чым для ангельцаў. Можна браць крэдыты, але тут свае складанасьці. Эўрапейцам іх атрымаць прасьцей. Але ж трэба выплочваць і працэнты. Прадай кватэру – едзь вучыся, кажуць часам нашыя беларускія студэнты, якія жадалі б атрымаць адукацыю ў Брытаніі”.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.064 seconds.