Чылійскія студэнты правялі новае шэсьце за рэформу адукацыі

У горадзе Валпараісо адбыліся сутыкненьні паліцыі з студэнтамі, якія ішлі шэсьцем з патрабаваньнем зьменаў у сыстэме адукацыі.

Чылійскія студэнты правялі новае шэсьце за рэформу адукацыі

Каля 1,5 тысячы студэнтаў патрабавалі скасаваньня платы за праходжаньне ўступных іспытаў ува ўнівэрсытэты і бясплатнага праезду для ўсіх навучэнцаў.  Студэнты накіраваліся да будынку мясцовага кангрэсу і ў гэты час адбыліся сутыкненьні з паліцыяй. У выніку 67 ўдзельнікаў акцыі пратэсту былі затрыманыя, а адзін паліцыянт быў паранены, паведамляе AP.

Гэтая шэсьце стала працягам вялікіх дэманстрацыяў у Чылі на працягу траўня-чэрвеня гэтага году. Тады ў акцыях прымалі ўдзел сотні тысячаў студэнтаў. Ладзілася таксама шмат крэатыўных і правакацыйных імпрэзаў. Напрыклад, у чэрвені ў тым жа Валпараісо студэнты выйшлі на шэсьце цалкам без вопраткі.

голыя студэнты ў Чылі праводзяць акцыю пратэсту

Фота з pslweb.org

У выніку ўсіх гэтых акцыяў урад Чылі тады пайшоў на саступкі і павялічыў фінансаваньне сыстэмы адукацыі, а таксама забясьпечыў бясплатным праездам некаторыя катэгорыі навучэнцаў. Ня гледзячы на гэтыя крокі ўладаў чылійскія студэнты вырашылі не спыняць змаганьне.


Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0595 seconds.