"Беларуская Школа Журналістыкі" ў Варшаве

“Цэнтар міжнародных стасункаў” (Centrum Stosunków Międzynarodowych) абвесьціў набор у школу журналістыкі. Школа прымае асобаў ва ўзросьце 19-30 гадоў, якія працуюць журналістамі альбо хочуць імі стаць у будучыні.  

Centrum Stosunków Międzynarodowych

Набор прадугледжваецца ў групу: радыёжурналістыка (30 асоб). Беларуская Школа Журналістыкі арганізуецца ў Варшаве. Заняткі будуць весьціся на беларускай, расейскай і польскай мовах.

Праца Беларускай Школы Журналістыкі будзе складацца з двух выпускаў.

I выпуск (2-7 кастрычніка 2006 г)

Агульныя асновы працы журналіста, прэсавае права Рэспублікі Беларусь, журналісцкая этыкі, эўрапейская інтэграцыя, абслугоўваньне кампутаровых праграмаў гукамантажу, пабудова вэб-сайтаў. Прадугледжваецца, што на I-ы выпуск будзе прынята 30 удзельнікаў. Заняткі ў школе пройдуць 2-7 кастрычніка (панядзелак-субота) у гадзінах 10.00 - 19.30. 

Па заканчэньні курса адбудзецца іспыт па ведах, атрыманых падчас заняткаў. 

20 найлепшых удзельнікаў атрымаюць запрашэнне да ўдзелу ў II выпуску.

II выпуск (20 лістапада – 10 снежня 2006 г.)

Стажыроўка ў "Эўрапейскім радыё для Беларусі" і ў Радыё "Палонія". Падчас стажыроўкі можна будзе падрыхтаваць свае прэс-артыкулы і радыёперадачы. 

Арганізатары забясьпечваюць пражываньне і харчаваньне, а таксама кошты праезду Mенск-Варшава-Mенск. У дадатак, удзельнікі атрымаюць "суткавыя" на аплату абедаў і вячэраў.

Калі Вы хочаце стаць удзельнікам Школы, адпраўце па адрасе BSJ2006@o2.pl :

  1. Аўтабіяграфію (CV).
  2. Матывацыйны ліст.

Дакумэнты і заявы прымаюцца толькі на беларускай мове. Заявы чакаюцца да 15 верасня.

Заявы разгледзіць камісія, у склад якой увойдуць супрацоўнікі арганізацыяў, заангажаваных у праект. Паведамленне пра вынікі разгляду будзе накіравана да 18 верасня.

14:50, 06/09/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0669 seconds.