Пушкін і Дар'я Данцова па-украінску
“Перакладаць расейскую клясыку ёсьць сэнс, але гэты пераклад мусіць быць кангеніяльным. Я думаю, што Бабель, Платонаў і іншыя пісьменьнікі праз украінскі пераклад маглі б загучаць па-новаму. Ня кажучы ўжо пра Пушкіна”, - адзначае украінскі пісьменьнік Андрэй Бондар.
На думку выдаўцоў, з мэтаю папулярызацыі ўкраінскае мовы ёсьць сэнс перакласьці і так званую “папсу”, у першую чаргу, Дар’ю Данцову, якая зараз карыстаецца папулярнасьцю ва Ўкраіне. Таксама гаворка ідзе пра сучасных замежных пісьменьнікаў, якіх украінцы чытаюць праз расейскі пераклад – Бэгбэдэр, Кундэра, Муракамі, Каэльё і інш., паведамляе osvita.org.ua.
У Беларусі ж з агульнай колькасьці выдадзеных кнігаў у год на беларускай мове выходзіць каля 7%. У асноўным гэта беларуская мастацкая літаратура і кнігі для турыстаў пра Беларусь.