Акцыя ўкраінскіх студэнтаў мае пасьпяховыя вынікі

Акцыя пратэсту, якую распачалі 30 жніўня студэнты Ровеньскага ўнівэрсытэта супраць высяленьня 200 студэнтаў зь інтэрнату, мае ўжо першыя вынікі: 52 чалавекі пераселеныя ў іншы інтэрнат, месцы для іншых шукаюцца.

Са словаў выканаўчай дырэктаркі Кіеўскага інстытута “Славянскі ўнівэрсытэт” Людмілы Шэлюк, вядуцца перамовы зь мясцовымі прадпрыемствамі, каб перасяліць студэнтаў у інтэрнаты прадпрыемстваў.

Сёньня на вуліцы ня жыве ніводзін студэнт, - падкрэсьліла Людміла Шэлюк. – Спадзяюся, што праблема з пасяленьнем студэнтаў у бліжэйшы час вырашыцца”, паведамляе  gazeta.univ.kiev.ua.

Заняткі ў навучальным корпусе Ровеньскага дзяржаўнага гуманітарнага ўнівэрсытэта з-за пратэстаў студэнтаў пачаліся толькі сёньня.

Нагадаем, 30 жніўня некалькі дзясяткаў студэнтаў Ровеньскага ўнівэрсытэта распачалі сядзячую акцыю пратэсту супраць высяленьня зь інтэрнату 200 чалавек, якія мусяць пакінуць інтэрнат цягам 2 дзён.

Зьвязаныя спасылкі:
Бастуюць студэнты Ровеньскага ўнівэрсытэта
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3737 seconds.