Маленькiя слабасьцi цi адзiн са спосабаў, як хутчэй скончыць БДМУ
Дзе паліць у Мэдыцынскім Унівэрсытэце? Усе першакурсьнікі БДМУ даюць распiску з абяцаньнем не палiць на тэрыторыi БДМУ, але, як сказаў адзiн хлапец: «А вы ведаеце, колькi адрэналiну выкiдваецца ў кроў, калi ты з цыгарэтай стаiш ля галоўнага корпуса, а з-за вугла зьяўляецца постаць Манулiка (прарэктар БДМУ па выхаваўчай працы)?».
Дык вось адна дзяўчына так дагулялася, не паспела яна схаваць цыгарэту i апынулася ў кiпцюрах Манулiка – студэнцкi бiлет забралi, на заняткi не пускаюць i размова ўжо iдзе пра выключэнне.
Але ўсё абышлося добра. Таму можа трэба задумацца, калi падносiш запалку да цыгарэты, дзе ты знаходзiшся? Увогуле мы ж будучыя лекары - захавальнiкi чалавечага здароўя.
Але ўсё абышлося добра. Таму можа трэба задумацца, калi падносiш запалку да цыгарэты, дзе ты знаходзiшся? Увогуле мы ж будучыя лекары - захавальнiкi чалавечага здароўя.
Каментары праз FACEBOOK