Эўрапейская акцыя вандруючых фотаальбомаў - прымі ўдзел ад Беларусі!

29 ліпеня па ўсёй Эўропе стартавала вельмі незвычайная акцыя "Bewegte Bilder" – 1000 фотаальбомаў з пустымі старонкамі былі разасланыя па розных гарадох. Некалькі фотаальбомаў былі дасланыя і ў Менск.

Першыя старонкі альбома вітаюць ўдзельнікаў праекта словамі “Вазьмі мяне с сабой” на нямецкай, польскай, чэскай, беларускай, украінскай, расейскай і ангельскай мовах. Далей тлумачыцца, што трэба рабіць з альбомам.

Любы жадаючы можа аформіць сваю старонку на тэму “Разам з табой расьце разнастайнасьць”, а пасьля перадаць альбом іншаму. Такім чынам кожны можа стаць удзельнікам гэтай акцыі.

На старонцы bewegte-bilder.org можна будзе пад адпаведным нумарам знайсьці альбом і пазначыць, хто і дзе атрымаў альбом і дзе і каму яго перадаў.

Альбомы абыйдуць усю Эўропу і апошняя асоба дашле яго ў Бэрлін. У выпадку пытаньняў з дасыланьнем альбома, недахопам грошаў, мытнымі пошлінамі і г.д, зьвяртайцеся за дапамогай на адмысловы мэйл адказнай у праекце асобы.

Усе альбомы павінны трапіць ў Бэрлін да 24 сьнежня, дзе найбольш арыгiнальныя фотаздымкi будуць адабраныя для вандруючай выставы.

Праект быў прапанаваны ініцыятывай Initiative Mittel- und Osteuropa, якая аб’ядноўвае больш за 15 моладзевых і студэнцкіх арганізацыяў ды ініцыятываў з Цэнтральнай і Усходняй Эўропы.

Выніковая прэзэнтацыя альбомаў адбудзецца 29 сьнежня 2006 года.

Некалькі пакуль пустых фотаальбомаў дасланыя і ў Беларусь - у Менск. З усімі пытаньнямі па акцыі і за атрыманьнем альбомаў можна зьвяртацца да кантактнай асобы ў Беларусі Ганны Красновай праз мэйл .  

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0637 seconds.