Брытанскія студэнты ў якасьці дыплёмнай працы стварылі аўтамабіль

Група студэнтаў з унівэрсытэта Ковэнтры ў якасьці сваёй дыплёмнай працы стварыла праект двухмясцовага сярэднерухавіковага родстэра, які быў названы ў гонар легендарнага вытворцы спартовых аўтамабіляў сярэдзіны мінулага стагодзьдзя Cooper. 

Аўтамабіль, распрацаваны імі – гэта двухмясцовая спартовая машына, прызначаная для фэнаў хуткасьці. У ёй няма дзьвярэй, у якасьці лабавога шкла выступае невялікі дэфлектар, абводы кузава таксама маюць нешта агульнае са спартовымі аўто 60-х гадоў. Чатырохцыліндровы рухавік машыны разьвівае хуткасьць у 270 л.с. Пры гэтым пілёт можа самастойна зьмяняць альгарытм працы рухавіка з дапамогай ноўтбука.

Хадавы прататып машыны будзе гатовы восеньню 2007 года, а ў будучыні плянуецца вытворчасьць каля 50 экзэмпляраў аўтамабіля пры арыентыровачным кошце ў 65 тыс. даляраў.

tarka 15:00, 25/07/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0809 seconds.