Самая поўная фотасправаздача з "Адборышча-2006"

Выступы 17-ці маладых гуртоў, хэдлайнэры IQ48 і КРАМА, вядучыя Алег Хаменка і Воля Кузьміч, сярод гасьцей усе зоркі беларускай рок-сцэны. 22 фотарэпартажы ў адным!

Глядзіце поўны фотарэпартаж з забароны канцэрту ў Палацы мастацтваў.

Адборышча-2006 забаранялася 2 разы: 9 чэрвеня ў парку "Dreamland" з афіцыйнай фармулёўкай з-за аварыі з электрычнасьцю і 23-24 чэрвеня ў Палацы мастацтваў з фармулёўкай "небясьпека для людзей - магчымасьць абвалу столі".

Каманда studenty.by ня страціла аптымізму і з новымі сіламі здолела хутка знайсьці іншую пляцоўку, дзе і адбыўся адборачны тур 28-29 чэрвеня (падрабязьней - у артыкуле).

 
Глядзіце па спасылках фота з выступаў SKA!RB, Авангардшкола, NEVMA, Людзі Сьвятла, Usplёsk, Soulsides, Band A, Krok, Nothing to Lose, РоСтра, Lilith, Sok, Vodar Susviet, Termin X, S.D.M., Parason, Relikt.

Усе 17 удзельнікаў "Адборышча" атрымалі ганаровыя дыплёмы ад арганізатараў, якія ўручаў адмысловы госьць імпрэзы Лявон Вольскі.  


Глядзець яшчэ фота з уручэньня дыплёмаў
.
 

"Адборышча" адзначанае вялікай колькасьцю гасьцей, вядомых па сфэры беларускай музыкі. Тут і Ігар Варашкевіч, і Лявон і Ганна Вольскія, Руся, Макс Івашын, Міхал Анемпадыстаў, Алег Хаменка, процьма музычных журналістаў і шмат-шмат іншых ганаровых людзей.


Глядзець яшчэ фота зь вядомымі беларусамі :). 
 

Першы дзень "Адборышча" завершыўся выступам гасьцей - IQ48!

 
Глядзіце болей фота зь яркага выступу "здаровых лосей" :)  

На закрыцьці Адборышча адыграла сапраўдная легенда беларускага року гурт Крама. Сюрпрызам нават для арганізатараў стаў апошні сьпеў гурта, які Ігар Варашкевіч выканаў разам з Алегам Хаменкам і Русяй.


Глядзіце фотарэпартаж з завяршальнага выступу "Крамы". 

Фота Юры Сідуна, Зьмітра Язьвінскага, Зьмітра Гліндзіча, Алеся Безухера

vojur 07:00, 19/07/2006 | Басовішча |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0573 seconds.