Адборышча-2006 адбудзецца не ў парку DREAMLAND

За два дні да імпрэзы супрацоўнікі DREAMLAND паведамілі арганізатарам, што парк не гатовы да такога маштабнага мерапрыемства з-за праблемаў з электрычнасьцю. Зараз арганізатары Адборышча-2006 дамаўляюцца з рэзэрвовымі пляцоўкамі. Адборачны тур на Басовішча адбудзецца да 25-га чэрвеня.

Камэнтар сытуацыі ад каардынатаркі сёлетняга Басовішча зь беларускага боку Волі Кузьміч:

"Учора позна ўвечары прэс-сакратарка парку забаваў DREAMLAND памедаміла мне, што з-за праблемаў з электрычнасьцю АДБОРЫШЧА-2006 ня можа адбыцца на тэрыторыі парку. 

Мы разглядалі верагоднасьць разьвіцьця падзеяў такім чынам. І на гэты выпадак папярэдне дамовіліся з запаснымі пляцоўкамі.

Адборышча-2006 адбудзецца, і адбудзецца да 25-га чэрвеня. Дакладнае месца, дата і час будуць паведамленыя заўтра ў другой палове дня. Усе, хто ўсё ж прыйдзе 9 чэрвеня ў 17.00 да парку Дрымлэнд атрымаюць флаер з дакладнай інфармацыяй пра новае месца і час правядзеньня адборачнага туру на Басовішча.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.057 seconds.