У Сальвадоры сутычкі студэнтаў з паліцэйскімі
Студэнты сальвадорскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта пратэставалі супраць павышэньня коштаў на праезд у грамадзкім транспарце. Дэманстрацыя, у якой прынялі ўдзел некалькі сотняў студэнтаў, скончылася сутыкненьнямі. Для ачапленьня ўдзельнікаў мітынгу да месца правядзеньня былі сьцягнутыя паліцэйскія падразьдзяленьні пры падтрымцы верталётаў. Раптоўна з абодвух бакоў пачалі раздавацца выбухі. Хто страляў першы – дагэтуль невядома.
Як паведамляе lenta.ru, прэзыдэнт Сальвадора Тоні Сака заявіў, што паліцыя выкарыстоўвала гумавыя кулі, а агнястрэльную зброю ўжылі студэнты. Таксама Сака паведаміў, што маніфэстанты схаваліся ў будынку ўнівэрсытэта, аднак улады не зьбіраюцца выганяць іх адтуль.
На днях урад Сальвадора прыняў рашэньне павысіць плату за карыстаньне грамадзкім транспартам, што выклікала масавыя пратэсты сярод студэнтаў.