На Басовішча яшчэ можна пасьпець!

Арганізатары Басовішча і іх беларускія партнэры дамовіліся з амбасадай Польшчы аб магчымасьці своечасова зрабіць візы ня толькі гуртам-удзельнікам, але і простым гасьцям фэстывалю.

У многіх аматараў фэсту на працягу апошняга месяцу нарастала паніка ў зьвязку з доўгімі чэргамі за польскімі візамі. Яна была небеспадстаўнай, бо калі зараз падаваць візу самастойна, то магчымасьці трапіць на фэстываль няма. У амбасадзе запісваюць людзей ужо на жнівень.

Але ў выніку звароту БАС і перамоваў арганізатараў з амбасадай Польшчы для гасьцей Басовішча выдзеленая адмысловая квота на візы.

Воля Кузьміч: “Некалькі сотняў візаў – гэта вельмі мала. Але мы ўдзячныя польскай амбасадзе, што яны пайшлі насустрач і ў такі гарачы час знайшлі магчымасьць дапамагчы людзям своечасова трапіць на фэст. Зьвяртаю ўвагу ўсё ж, што калі хтосьці мае магчымасьць самастойна зрабіць візу (праз турыстычную агенцыю ў Горадні, напрыклад) – спрабуйце, калі ласка. Бо чым болей беларусаў будзе на “Басовішчы” тым больш яркім будзе сёлетні фэстываль”.

Дзеля таго, каб патрапіць у сьпіс “шчасьліўчыкаў” на хуткае атрыманьне візы, патрэбна самастойна падрыхтаваць дакуманты, якія патрабуюцца пры падачы заяўкі на візу. Пасьля скантактавацца з камандай studenty.by праз мэйл viza@studenty.by. Заяўку на візу арганізатары просяць падаваць да 9 ліпеня (чым хутчэй – тым лепей, колькасьць візаў абмежаваная). У заяўцы пазначце вашае імя і прозьвішча, а таксама кантактны тэлефон, праз які з вамі можна будзе хутка зьвязацца.

Неабходныя дакуманты для атрыманьня візы ў Польшчу: 

  • пашпарт са штампам на дазвол выезду за мяжу
  • запоўненая анкета
  • ксэракопія апошняй старонкі пашпарту (там, дзе фота)
  • фотаздымак 3,5х4,5 (выява мусіць быць на 80% плошчы ўсяго фотаздымка)
  • 6 даляраў ЗША.
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0573 seconds.