Вядучымі Адборышча-2006 будуць Алег Хаменка і Воля Кузьміч

На сёлетнім Адборышчы чакаецца шмат сюрпрызаў. Частку зь іх арганізатары ўжо пачынаюць раскрываць.  

Некаторыя аматары беларускага року дагэтуль гадаюць, якая менавіта зорка будзе выступаць на закрыцьці Адборышча-2006 24-га чэрвеня ў Палацы мастацтваў. Хоць большасьць ўжо здагадалася, што са словам “мама” рыфмуецца толькі адна легенда беларускага року, але для часткі гледачоў заключны выступ на Адборышчы стане сюрпрызам.

Іншыя сюрпрызы пачынаюць раскрывацца яшчэ да канцэрту – ужо зараз.

Вядучымі сёлетняга адборачнага канцэрту на Басовішча будуць Алег Хаменка і Воля Кузьміч.

Алег Хаменка

Алег Хаменка - кампазытар, аранжыроўшчык, паэт і культуроляг. Стваральнік стылю "фолк-мадэрн", у якім цяпер працуюць дзесяткі беларускіх гуртоў. Але найбольш вядомы ён як мастацкі кіраўнік і саліст групы "Палац". Вядомы таксама у якасьці вядучага радыёвэрсіі гіт-параду "Тузін Гітоў" на хвалях Радыё Рацыя (раней на хвалях радыё "Мінск) і як былы тэлевядучы (праграма "Настаўніцкая" на тэлеканале "Лад"). 

Воля Кузьміч

Воля Кузьміч – каардынатарка сёлетняга Басовішча зь беларускага боку і заснавальніца сайту studenty.by. Тры гады кіравала студэнцкай арганізацыяй, вывучае матэматыку, паралельна абараніла дыплём па праблеме прымусовага разьмеркаваньня студэнтаў, малюе, анімуе ў flash. У свае маладыя гады мае ўжо вялікі досьвед правядзеньня розных культурніцкіх імпрэзаў. У выніку чаго і атрымала ад БАСу прапанову займацца зь беларускага боку сёлетнім Басовішчам.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0617 seconds.