Зьявілася першая ў сьвеце ВНУ з цалкам беспапяровай плыньню дакумантаў

У Рэспубліканскім політэхнічным інстытуце Сінгапура, самай моднай вышэйшай навучальнай установе горада, ёсьць усё, апроч сэткавых дратоў.

Зьявілася першая ў сьвеце ВНУ з цалкам беспапяровай плыньню дакумантаў

На гэтай тэрыторыі інстытута у “кампусе Вудлендз” усе студэнты карыстаюцца мабільнымі кампутарамі і бяздротавай сэткай Cisco Systems для калектыўнай працы, рашэньня задач, пошука інфармацыі, здачы залікаў і і інш. Зараз на тэрыторыі болей 20 гектараў працуе 5 000 студэнтаў, да 2010 году іх лік павінен вырасьці да 13 тысячаў. 

Гэты інстытут пабудаваў самую сучасную апаратна-праграмную сыстэму з практычна беспапяровай плыньню дакумантаў. Падобнай сыстэмы няма ні ў адной навучальнай установе сьвету. Агульны кошт праекта склаў 2,3 млн даляраў ЗША.

У выніку працы дадзенай сыстэмы, лектары могуць падтрымліваць сувязь з нашмат большай колькасьцю студэнтаў, чым пры традыцыйнай форме навчаньня, і імгненна адказваць на пытаньні ў любым месцы і ў любы час. А іспыты, залікі і тэсты праводзяцца у беспапяровым онлайнавым рэжыме, што дапамагае захоўваць навакольнае асяродзьдзе, спрашчае працэс кантролю ведаў і скарачае адміністратыўныя выдаткі. Апоч таго, студэнты, якія ня могуць наведваць аўдыторныя заняткі (напрыклад, па хваробе), навучаюцца ў “віртуальных клясах” у онлайнавым рэжыме. 

Нямалаважна і тое, што аўтаматычная карантынная функцыя спыняе спробы злачынстваў на іспытах, адключаючы доступ у інтэрнэт. Калі ў часе іспыта сыстэма заўважыць несанкцыянаваны пункт доступа ці бяздротавую сэтку, яна зьдзяйсьняе актыўныя контрмеры для спыненьня несанкцыянаванага доступу.

Усе 350 выкладчыкаў інстытута атрымалі паграмныя IP-тэлефоны Cisco IP Softphone для бесперашкоднай сувязі і атрыманьня інфармацыі па бяздротавай сэтцы. Апроч гэтага, на тэрыторыі інстытута ўсталявана больш 300 IP-камэраў, якія ўяўляюць зь сябе яшчэ адну крыніцу інфармацыі і сродак бяспекі.

Праект камэнтуе дырэктар Рэспубліканскага політэхнічнага інстытута Сінгарпура прафэсар Лоў Тэк Сэн: “Працэс навучаньня можа прымаць самыя розныя формы. Мы паспрабавалі стварыць у інстытуце ўнікальнае асяродзьдзе і культуру навучаньня ў інтарэсах студэнтаў. Яна ўключае новыя прынцыпы педагогікі, стварэньне творчанга навучальнага асяродзьдзя і распрацоўку новых мэтадаў навучаньня і разьвіцьця асобы”, — паведамляе cybersecurity.ru.

tarka 14:00, 20/06/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0047 seconds.