Басовішча пачынаецца тут! Праграма “Адборышча-2006”
Адборачны тур на “Басовішча” сёлета пройдзе ў два дні. Пачатак – 23-га чэрвеня ў 17:00 у Палацы Мастацтваў. IQ-48, B.N., легенда беларускага року (сюрпрыз) і 20 маладых гуртоў напоўняць залю 10-цю гадзінамі жывога гуку на працягу двух дзён, паміж якімі прыпадае адна з самых кароткіх начэй за ўвесь год.
Раскладка гуртоў па днях – ніжэй. Гледачам – магчымасьць набыць квіток як на два дні адразу, так і на адзін з дзён (23-га альбо 24-га чэрвеня).
23 чэрвеня (пятніца), 17:00-22:00
Авангардшкола
Голая MаNашка
Parason
S.D.M.
SKA!RB
Sok
Termin X
Vodar Susviet
Маўзэр Папаніна
ZigZagIQ-48 і B.N.
24 чэрвеня (субота), 17:00-22:00
Band A
Людзі Сьвятла
РоСтра
USPLЁSK
Krok
Lilith
Nevma
Nothing to lose
Relikt
Soulsides
Легенда беларускага року! (Тая, што “… -- наша мама!” ;)
З 20 маладых камандаў, якія прадэманструюць свае сілы на пляцоўцы, судзьдзі абяруць 9 лепшых, якія і паедуць на фінал Басовішча 21-22 ліпеня ў Гарадок (Польшча) змагацца за асноўныя прызы.
Гледачы на “Адборышчы” будуць таксама мець магчымасьць падтрымаць каманды, якія ім найбольш спадабаліся, праз галасаваньне непасрэдна ў часе імпрэзы. Пры спрэчных момантах сябры журы будуць зьвяртацца да вынікаў галасаваньня на трыбунах.
Кошт квіткоў:
8000 – на адзін дзень
13000 – адразу на два дні (колькасьць падвоеных квіткоў вельмі абмежаваная!)
Інфалінія:
6530595, 7783422
Замова квіткоў (з пятніцы, 16 чэрвеня):
6855239, 6252790, 7788277, 2646974
Колькасьць квіткоў абмежаваная памерамі залі! Сьпяшайцеся!