Украінскія студэнты адваявалі сабе льготны праезд на цягніках

Украінскім студэнтам вярнулі 50% льготы на чыгуначныя квіткі. Гэта адбылося літаральна праз некалькі дзён пасьля заявы міністра адукацыі Ўкраіны Васілія Крэменя аб скасаваньні льготаў.

Гэты крок міністар патлумачыў адсутнасьцю кантроля за паездкамі студэнтаў на цягнікох. Крэмень прапанаваў увесьці на студэнцкіх штрых-коды дзеля такога кантролю.

Адно 10 дзён спатрэбілася студэнцкім арганізацыям для таго, каб аказаць масаваны ціск на ўрад і прымусіць яго адмовіцца ад намераў скасаваць ільготы. Па ўсёй верагоднасьці ўрадоўцы спужаліся заяўленых масавых акцыяў пратэсту з боку студэнтаў.

andrius 09:00, 03/01/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0588 seconds.