Берасьцейскі выкладчык атрымаў 7 гадоў зьняволеньня за хабарніцтва

29-гадовага выкладчыка Берасьцейскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарта Беларускай чыгункі асудзілі на 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй уласнасьці і адбыцьцём тэрміна пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за тое, што ён браў хабар за пасьпяховую здачу іспытаў.

Падставай для распачынаньня крымінальнай справы сталі факты хабарніцтва ў траўні-чэрвені 2005 года. Адзін іспыт у прадпрымальнага выкладчыка "каштаваў" ад 10 да 20 даляраў ЗША, у залежнасьці ад адзнакі за іспыт, паведамляе Белапан.

Пасьля адбыцьця тэрміна пакараньня выкладчык ня мае права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем гаспадарча-адміністрацыйных і выканаўча-кіроўных функцыяў.

Baj 13:00, 06/06/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0717 seconds.