Студэнткам каледжа ў Оксфардзе забаранілі сьнедаць у ніжняй бялізьне

Студэнткі аднаго з каледжаў Оксфардзкага ўнівэрсытэта мелі звычку спускацца да сьняданка ў начных кашулях і ніжняй бялізьне. Цяпер ім гэта забаронена, піша The Times. 

Забарона была ўведзеная на патрабаваньне супрацоўнікаў сталовай, якія бянтэжыліся пры выглядзе паўаголеных дзяўчатаў і адмаўляліся іх абслугоўваць, паведамляюць у адміністрацыі Каледжа сьвятой Хільды.

У адміністрацыі таксама распавялі, што дзяўчаты прыходзяць у сталовую ня проста ў празрыстай бялізьне й начных кашулях, а нават у ручніках альбо прасьцінах на голае цела. "Студэнткі павінны апранацца так, як яны хадзілі б за межамі тэрыторыі каледжа", - патлумачыла дэкан каледжа.

Некаторыя студэнткі нязгодныя з такой забаронай. Яны падкрэсьліваюць, што гэта вялікая перавага, калі ў полі зроку няма мужчынаў, і можна прыходзіць на сьняданак у чым заўгодна.

Baj 11:00, 14/06/2006
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0619 seconds.