Беларускія вулічныя героі праехалі з турам па ЗША

Мініяцюрныя папяровыя чалавечкі вандруюць па сьвеце. На гэты раз беларускія папяровыя вулічныя героі трапілі за Атлянтычны акіян у Злучаныя Штаты Амэрыкі: на мапе праекту зьявіліся Вашынгтон, Сан-Францыска, Атланта і Нью-Ёрк.

Арт-праект Freedom on Paper нарадзіўся 25 сакавіка 2011 у адказ на страх і безвыходнасьць, у якім апынулася актыўная частка беларускага грамадзтва. Мастацкі праект быў зьдзейсьнены ў дзень, калі многія баяліся выйсьці на вуліцы і штогадовая прысутнасьць нацыянальных колераў у горадзе выглядала немагчымай.

Па абедзе фотарэпартаж «Бел-чырвона-белае на вуліцах Мінску» быў у Сеціве. Арт-праект атрымаў тысячы станоўчых водгукаў, а празь месяц працягнуўся новай сэрыяй. На гэты раз — у падтрымку музыкантаў, якія апынуліся пазбаўленымі магчымасьці даваць канцэрты ў сваёй краіне і гучаць на радыё і тэлеэфірах. У адказ на сумныя навіны пра забароны канцэртаў на інфармацыйных сайтах зьявіліся загалоўкі «Забароненыя музыкі выступілі на буйнейшых пляцоўках гораду».

Улетку арт-праект атрымаў Гран-пры ў намінацыі «Лепшы камунікацыйны праект», а таксама 1-е месца ў «Грамадзка-значных праектах у галіне мастацтва і культуры» на фэстывалі рэклямы і камунікацыі Ad.nak.

Па шматлікіх просьбах выявы папяровых фігурак выкладзеныя онлайн на Paper.generation.by. Цяпер пазытыўныя папяровыя героі вандруюць па ўсім сьвеце, маючы пасьлядоўнікаў у Беларусі і Эўропе. Беларусы і замежнікі фатаграфуюць маленькіх герояў на вядомых плошчах гарадоў сьвету.

За акіянам


Атланта, штат Джорджыя.


Капітолій, Washington DC. 


У школе. Сан-Францыска, Каліфорнія. 


Сан-Францыска, Каліфорнія.


Самая высокая кропка Сан-Францыска.


Ціхі акіян! Сан-Францыска.


Ціхі акіян! Сан-Францыска.


Мост Golden Gate. Сан-Францыска.


Атланта, штат Джорджыя.


У гасьцях у CNN. Атланта, штат Джорджыя.


New York City! Цэнтральны парк.


New York City! Паміж Манхэтэнам і Статэн Айлэндам. На фоне — статуя Свабоды.


New York City! Выгляд на горад з Ракфэлер-цэнтру. На фоне — самы высокі будынак гораду Empire State Building


New York City! Выгляд на Манхэтан. Зьлева — Цэнтральны парк.

tarka 09/12/2011

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0391 seconds.