Фотарэпартаж з аўтавандроўкі на Крымскае ўзьбярэжжа

­

Шмат пэйзажаў, флоры, фаўны і ўсяго, што сустракалі праз вакно машыны ці ля мора. З камэнтарамі.

­­­­­­­­­­

На проблесках добрай трасы зь меншай хуткасьцю ніхто ня ехаў.

­­

На гарызонце Кактэбель — краіна каньякоў. Праверылі — каньякі вышэйшыя.

­

Наш першы кэмпінг. Знаходзіцца ў самым цэнтры Кактэбелю. На фота — выгляд з нашай стаянкі на мора. Сам кэмпінг абсалютна беспарадкавы. Сухая зямля, дзе знойдзеш месца,  там і кідаеш машыну і ставіш намёт. Нам пашэнціла стаць на адно зь лепшых месцаў — на абрыве, а ўнізе — зона адпачынку і мора. Сам горад вельмі моладзевы. Традыцыйных для пляжаў Крыма пэнсіянэраў не заўважана. А ўвечары шмат моладзевых забаваў: паці, канцэрты, вулічныя шоў.

­

­

Пабыўшы дзень у шумным Кактэбелі, мы склалі рэчы і выправіліся па ўзьбярэжжы далей. Зрэшты, аўтакэмпінгаў па дарозе дастаткова. Ёсьць з чаго выбраць.

­­

­­­­

Пэйзажы за вакном зьмяняюцца хутка, а мы ня стрымлівалі сябе й спыняліся ў розных месцах, каб агледзецца.

­­

­­

Сухая горная мясцовасьць па дарозе на Судак.

­

Сам Судак нам ня надта спадабаўся сваім шумам і неактыўнасьцю жыхароў да камунікацыў.

­­

Гэты багамол сустрэў нас у выдатным кэмпінгу Капсель. Падзеленая на пляцоўкі тэрыторыя, чысьціня, спакой і празрыстае ціхае мора — для другой ночы ў Крыму гэты было самае патрэбнае. Пляж аточаны горамі і мясцовыя прадаўцы рыбы і розных салодкіх смакоцьцяў сюды не заходзяць, таму й траціцца няма на што. Выключна яднаньне з прыродай.

­

Падасьледваўшы дзень марское дно з дамапогай масак, паназіраўшы за рыбкамі і крабамі, увечары мы рушылі за новымі ўражаньнямі.

­­

На дарогах-серпанцінах аўтыспыншчыкаў мы не сустракалі, але шмат людзей вандруе на роварах. Таму на крутых паваротах трэба быць вельмі пільным.

­­

Агароджа ў многіх месцах на дарозе зламаная і разьвівае фантазію пра ранейшых вандроўнікаў на крымскіх горных дарогах.

­­

­Амаль заўсёды дарога йдзе ўздоўж мора. ­І наўпрост на берагох сустракаюцца аўтакемпінгі.

­­

Мы ж паехалі далей і, убачыўшы знак пра горнае возера, зьвярнулі ўглыб гор.

­­

­Прыгажосьць там неверагодная.

­­

­­

­

­­

­­­

А гэта Маларэчанскае. Мы пакуль ня ведаем, што спынімся менавіта там. Побач з агульнымі пляжамі ёсьць аўтакемпінг. Маленькае кампактнае турыстычнае мястэчка. Здаецца, ёсьць усё.

­­

А вось і наша стаянка.

­

­

Дзень на новым месцы, загар, піва і рыбка, і мы гатовыя рушыць далей. Пабліжэй да Алушты расьліннасьць зьмяняецца яшчэ болей. Тут сустрэлі экзатычныя пальмы.

­­

Наш апошні дзень на моры. Аўтакэмпінг у Сонечнагорскім. Зьбіраўся шторм і мы задаволіліся напоўніцу агромністымі шумнымі хвалямі.

­­

Усяго на моры мы правялі чатыры дні, але, дзякуючы пастаянным пераездам, здаецца, што мы там былі як мінімум месяц. 

­­

­­

­­

­

­А цяпер шчасьлівыя і загарэлыя едзем дадому і думаем, як укласьціся і абраць з наздыманай тысячы фота ўсяго некалькі дзесяткаў для агульнага прагляду.

­­

­

Photo by Юра Сідун і Воля Кузьміч

Бонус. Некалькіх прыватных фота з нашымі загарэлымі тварамі з Крыму 2008.


 
 
In 0.046 seconds.