Бонус. Прыватныя фота з вандроўкі на Крымскае ўзьбярэжжа 2008.
Некалькі прыватных фота да матэрыялу пра вандроўку ў Крым на аўто ў жніўні 2008 году. Вандравалі па ўзьбярэжжы Крыму — з усходу на захад. Штовечар спыняліся ў новым кемпінгу.
Гэты мы ў Кактэбелі. Стаім ля нашага намёту й машыны. Выбралі вельмі ўдалае месца ў кемпінгу.
  
 
  
 
Але ў Кактэбелі прабылі суткі і паехалі на прыгоды далей.
  
 
  
 
  
 
 
Убачылі знак з горным возерам і вадаспадам. Праўда, вадаспад быў перакрэсьлены наўпрост на знаку. Паехалі шукаць возера. Знайшлі горы і маленечкае азярцо.
  
 
  
 
Едзем далей па ўзьбярэжжы. «Прымяраем» мясцовую флору. Дубы там таксама іншыя, хоць і з жалудамі.
  
 
  
 
Наша апошняя стаянка ля мора. Пачынае крыху штарміць, таму ад'езд адкладаем і сустракаем хвалі.
  
 
  
 
Хлопцы рызыкнулі пакатацца на э... «плюшачцы». Калі б не прадчуваньне шторму, усё было б добра, а так некалькі разоў перакульваліся. Выйшлі на бераг з аграмаднымі вачыма ад уражаньняў.
  
 
  
 
  
 
А вось і чаканыя хвалі. Стаяць на беразе было небясьпечна — хвалямі працягвала па камяністым берагу вельмі адчувальна.
  
 
   
  
  
 
Гэтыя кадры і смак салёнай вады на вуснах будуць яшчэ доўга натхняць нас. Да наступнай вандроўкі :)
Photo by Юра Сідун, Воля Кузьміч і штатыў :)