Аўторак добрых людзей 05.08.2008: у прадчуваньні адпачынку
Традыцыя аўторкавых сустрэчаў наведвальнікаў Generation.bY працягваецца. Гэтым разам ля 20 маладых арганізмаў сабраліся на Сьвілачы ля плошчы Перамогі. Жарты, навіны, знаёмствы — ёсьць што абмеркаваць за апошнія два тыдні. Эмоцыі аўторку ў дзевяці фотапартрэтах.
Лідэр IQ48 Яўген Бузоўскі ўсё ж такі знайшоў агульнае паміж арахісам і гуртом Rahis :)
Волі ў прадчуваньні ўласных днёў народзінаў.
Сёстры Іра і Ліза Хмель.
Алесь Bezuher рыхтуецца да вандровак па Беларусі і замежжы.
Slaver у прадчуваньні адпачынку і «гарачых тураў».
Воля думкамі таксама на моры.
Браты Бузоўскія. Яўген запрашае на ўкраінскі фэст «Дзень Незалежнасьці з Махном», дзе сёлета будуць граць і IQ48.
Воля з аўторкавымі атрыбутамі. Хлопцы ў «разьведцы».