Настрой Басовішча-2008. Частка ІІ

Героі фотаблогу Generation.bY - людзі на Басовішчы-2008. Дзень другі.

Пачатак фотарэпартажу ў фотаблогу: Настрой Басовішча-2008. Частка І.

Сымболіка Басовішча сёлета і на ўласных аўто арганізатараў. На фота - Радаслаў Дамброўскі з кавай і думкамі, каб усё працавала, бо наперадзе - другі дзень фэстывалю і трансьляцыя на Белсат.

А намётавы гарадок жыве сваім жыцьцём. Бедалагу сябры прывязалі да агароджы. На выратаваньне ідзе прафэсіянал - Аляксандар Кульлінковіч.

У гэты час іншыя музыкі Neuro Dubel рыхтуюцца да саўндчэку, а бубнач Андрэй Сьцепанюк самы падрыхтаваны да любых зьменаў надвор'я.

На выступ гурта Rahis сабралося вельмі шмат беларусаў са сьцягамі, аднак ахова дастакова брутальна пачала выхопліваць дрэўкі і сьцягі ў людзей.

Гледачы адрываюцца пад Rahis.

Сола-гітарыст Rahis Рома ў намётавым гарадку пасьля выступа. 

Сяржук Семянюк дэманструе адмеціны пасьля разборак з аховай наконт сьцягоў на дрэўках. 

Героі намётавага гарадка. 

Гледачы ў чаканьні пераможцаў конкурснай часткі Басовішча. 

Пачатак трансьляцыі адзначыўся спантаннай акцыяй гледачоў, якія патрабавалі "Тлумачэньняў!" ад арганізатараў наконт забароны ўздымаць сьцягі на дрэўках. 

Зьміцер Язьвінскі з Rahis з дзяўчатамі, што даехалі да фэсту аўтаспынам зь Віцебску.

Магілёўская "Заточка" за сцэнай Басовішча - радыя, што ўдалося выступіць, бо шэнген скараціў колькасьць выступоўцаў з гурта на Басовішчы-2008.

"Добра было, што ні кажы!" Бузза з IQ48 ў прадчуваньні закрыцьця Басовішча-2008 і пачатку адліку да Басовішча-2009.

Photo by Юра Сідун 


 
 
In 0.0412 seconds.