Настрой Басовішча-2008. Частка І

Героі фотаблогу Generation.bY людзі на Басовішчы-2008. Дзень першы.

Музыкі ехалі на фэстываль адмысловым аўтобусам, мікрааўтобусамі і ўласнымі аўто. На здымку - ад'езд музыкаў зь Менску. Усё толькі пачынаецца. 

Большасьць канкурсантаў упершыню на Басовішчы. На здымку - музыкі-канкурсанты высадзіліся каля школы, дзе іх чакалі арганізатары з БАС з далейшымі інструкцыямі.

Музыкі даехалі, а значыць Басовішчу - быць. 


Вячаслаў Корань зноўку запрошаны ў журы фэстывалю пасьля двухгадовага перапынку. 

Басовішча - лепшае месца для нефармальных камунікацыяў музыкаў і прыхільнікаў.

Сёлета арганізатарскі намёт  падзялілі на два: крама і "інфармацыя".

Старшыня БАС Радаслаў Дамброўскі ў новым іміджы. 

Гледачы зьбіраюцца на "Краму", якая ўпершыню адчыняла фэстываль. 

Для многіх Басовішча - магчымасьць пабачыцца з даўнімі сябрамі і знаёмымі. 

Не адным півам жыве Басовішча :) 

Басовішчныя гульні - шышкі лёталі паўсюль. 

Бубнач Rahis Слава Цыпылоў.

Косьця з IQ48 і Маша Яр з Zyhimont Vaza. 

Першы дзень фэсту завяршаецца. Наперадзе ўпершыню ў праграме ды-джэі. 

Працяг:

Настрой Басовішча-2008. Частка ІІ

Photo by Юра Сідун 


 
 
In 0.0414 seconds.