Як робаты беларускіх дзетак спаборнічаюць ў спрытнасці

Паводле прагнозу знакамітага футуролага кампаніі Google Рэя Курцвэйла, ужо праз шэсць год робаты стануць настолькі ж звыклымі, як хатнія жывёлы, а ўрады розных краін пачнуць прымаць законы, якія рэгулююць дачыненні робатаў з людзьмі. Пакуль беларускі ўрад прымае законы пра «тунеядцаў», а не пра робатаў, але дзеткі спяшаюцца ўскочыць у будучыню ўжо цяпер.

У менскім Палацы дзяцей і моладзі мінулай суботай (21 траўня) сабралася рэкордная колькасць школьнікаў і студэнтаў для ўдзелу ў IV Мінскім адкрытым Робататурніры. Гэта некамерцыйнае спаборніцтва па адукацыйнай робататэхніцы, турнір бясплатны для ўдзельнікаў і гледачоў. Дзеткі спаборнічалі ў трох катэгорыях: робасумо (для дзяцей не старэйшых за 2003 г.н.), «Траекторыя (язда па лініі)» (для дзяцей не старэйшых 1999 г.н.) і Roborace.

Юля Сакалоўская 25/05/2016

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0805 seconds.