Між Горадняй і Клайпедай праект па гарадскім арыентаванні «Адрыў» вырашыў узяць штурмам вуліцы паўночнага Віцебска. Не гледзячы на тое, што гідраметэаралагічная служба абяцала аблокі і дождж, малітвамі арганізатараў надвор'е было выратаванае. 300 гульцоў у складзе 121 каманды атрымоўлівалі асалоду ад горада пад сонечнымі промнямі.