Гурт НагУаль прэзентаваў новую праграму «Укулеле біт»

У старым добрым менскім пабе Графіці 14 чэрвеня беларускі бэнд папулярнага балотнага шансона НагУаль прэзентаваў новую праграму «УКУЛЕЛЕ БІТ». Праграма складалася са старых і трохі з новых песень, але з абсалютна іншым гукам. Па добраму наіўна, мініяцюрна ды кранальна. Усё было зайграна на маленькіх звышмабільных прыладах: укулеле-сапрана, укулеле-бас, мелодыцы і народным барабане.

«У шлях сябры!» – заклікае разам з музыкай Леанід Паўлёнак.

Юля Сакалоўская 14/06/2015

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0981 seconds.